Дзмітрый Дзіброў правядзе беларускі «Бітлз-фэст»

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Расійскі тэлевядучы прыедзе ў Віцебск, каб правесці фэст "Ob-la-ki Ob-la-ka 2011", прысвечаны The Beatles, які пройдзе 17-19 ліпеня ў летнім амфітэатры і бітлз-клубе "Чердачок".

Спіс удзельнікаў фэсту яго арганізатары пакуль не агучваюць. Цягам трох дзён у Віцебску плануецца правесці выставы, чытанні, кінапаказы, лекцыі, семінары, флэшмобы, прысвечаныя творчасці The Beatles. Абяцаецца нават ствараць віцебскіе Abbey Road і Сунічную паляну, а таксама адкрыць яшчэ адзін бітлз-клуб у горадзе.

Асноўныя канцэрты пройдуць у клубе "Чердачок" і Летнім амфітэатры, на той самай пляцоўцы, дзе праходзіць "Славянскі базар".

Вядучым віцебскага Бітлз-фэсту будзе Дзмітрый Дзіброў, вялікі прыхільнік "бітлоў". Да таго, як яго запрасілі вядучым праграмы "Кто хочет стаць миллионером" на ОРТ, ён вёў праграму "Бітламанія" на тэлеканале "Настальгія". У адной з перадачаў Дзіброў выказаў думку, што менавіта The Beatles развалілі СССР. Магчыма, Дзіброў у межах фэсту выступіць і ў якасці музыкі.

Праграма фэсту яшчэ фармуецца, так што ўсе творчыя прапановы яшчэ прымаюцца на адрас oblakioblaka@gmail.com

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров