Арцемій Троіцкі захапіўся гуртом БЕЗ БИЛЕТА - відэа

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Расійскаму музычнаму крытыку так спадабаўся кліп каманды з Беларусі, што ён паставіў яго ў сваю аўтарскую праграму на тэлеканале Style TV, а аўтару роліка Тацяне Кушнер пажадаў у будучыні зняць "сваё "Зеркало" і "Сталкера".

Кліп "По ветру" зняла режысёр Тацяна Кушнер, якая "па сумяшчальніцтве" яшчэ і жонка лідэра гурта БЕЗ БИЛЕТА Віталіка Артыста. На гэты момант на YouTube яго праглядзелі 18 000 разоў з суадносінамі станоўчых і адмоўных адзнакаў 97 да 0. Сярод тых, хто ўпадабааў гэтую працу апынуўся і расійскі крытык Арцемій Троіцкі, які ўзяў яго ў ратацыю ў сваю праграму на канале Style TV, а аўтару роліка Тацяне Кушнер пажадаў у будучыні зняць "сваё "Зеркало" і "Сталкера".

БЕЗ БИЛЕТА наогул рэкардсмен сярод беларускіх камандаў па колькасці кліпаў: за апошнія 9 год экранізаваны 20 іх песень. Апошні іх кліп "По ветру" мае шанцы стаць лепшым у гісторыі каманды. Адпаведныя "выбары" зараз адбываюцца на старонцы гурта Facebook. Пераможцу абвесцяць 1 чэрвеня.

У дадатак да відэа "По ветру" Тацяна Кушнер зняла яшчэ і міні-фільм пад назвай "Давай не возвращаться", фактычна пашыраную версію кліпа. Прэм’ера яго адбылася 18 мая на афіцыйным сайце каманды.

БЕЗ БИЛЕТА у праграме Арцемія Троіцкага

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров