Вольскі і Пугач прадаюць карціны, каб уратаваць 4-гадовую дзяўчынку

партал навінаў www.UDF.BY

Вядомыя беларускія музыкі вырашылі правесці дабрачынную акцыю і выставілі на аукцыён свае карціны, каб дапамагчы сабраць сродкі на аперацыю для Варанькі Сташэўскай. Дзяўчынка хворая на рак, і для аперацыі па выдаленню пухліны неабходна сабраць 150 000 долараў. 40 тысяч ужо ёсць. Карціну музыкаў-мастакоў можа набыць кожны і тым самым зрабіць свой унёсак.

Жывапісам музыкі вырашылі заняцца невыпадкова. Уладзімір Пугач і Лявон Вольскі намалявалі свае карціны непасрэдна да дабрачыннай акцыі па збору сродкаў на лячэнне 4-гадовай Варанькі, якой медыкі паставілі жудасны дыягназ – рак. У Ізраілі ёй гатовы зрабіць аперацыю, якая каштуе 150 тысяч долараў. З іх ужо сабралі 40 тысяч, столькі ж яшчэ трэба пералічыць на рахунак клінікі, каб аперацыю запланавалі на бліжэйшы час.

Лявон Вольскі некалі скончыў мастацкую вучэльню імя Глебава і часам малюе для сябе. Сваю карціну ён назваў "Вечаровы нацюрморт". Музыка вельмі спадзяецца, што такім чынам можа зрабіць свой унёсак у справу ўратавання Варанькі.

Вольскі і Пугач прадаюць карціны, каб уратаваць 4-гадовую дзяўчынку

Лідэр гурта J:Морс Уладзімір Пугач далучыўся да свайго калегі і выставіў на аукцыён плён сваёй мастацкай працы.

Вольскі і Пугач прадаюць карціны, каб уратаваць 4-гадовую дзяўчынку

Да кожнай з карцінаў бонусам далучаецца два квіткі на "Канцэрт на траве", што пройдзе 28 мая, а таксама CD і DVD музычнага праекту "Такога няма нідзе" з подпісам музыкаў.

Пакуль бягучая цана лота ад Пугача складае 610 000 руб., зрабіць стаўку можна тут; ад Вольскага – 3 225 000 руб. Зрабіць стаўку можна тут. Аукцыён фінішуе 26 мая ў 23.00.

Як яшчэ дапамагчы Варвары Сташэўскай, можна пабачыць тут.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров