Песня пра ШОС - аўдыё

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Беларускамоўны электра-поп праект з Польшчы "Step" запісаў і выклаў у сеціва сваю новую песню. "Каб адыйшла зараза, усім нам патрэбны ШОС", - спявае ў ёй вядомы беластоцкі музыка і ды-джэй Лукаш Сцепанюк.

Праект "Step" паўстаў праз намаганні Лукаша Сцепанюка – музыканта і ды-джэя з Бельску-Падляшскага. Лукаш – актыўны дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы, у 90-х займаўся арганізацыяй фестываля "Басовішча", граў у шэрагу беларускамоўных музычных праектаў і рэдагаваў польскамоўны музычны інтэрнэт-партал, прысвечаны беларускай музыцы, Zona, у 2000-х ён стаў ды-джэям папулярнай польскай радыёстанцыі Eska, супрацоўнічае з беластоцкім "Радыё Рацыя". Свой новы твор пад назвай "ШОС" ён апісаў сцісла: "Лукашэнку за краты".

Акрамя гэтага, Лукаш прадставіў яшчэ два новых творы. Адзін з іх запісаны ў межах праекту "Polska Białoruś" разам з польскімі рэперамі. Кожны з чатырох выступоўцаў у гэтым трэку выказаў сваё стаўленне да беларусаў, якія жывуць па суседству. Трэк "Кажуць" можна паслухаць і спампаваць тут.

Яшчэ адзін твор – "Песня беларускага эмігранта" Step запісаў з гуртом з Амерыкі Impervious, які заснавалі беларусы. Яго можна пачуць па гэтай спасылцы.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров