Алег Мініч: Лепей жыць у Беларусі. Толькі пры іншай уладзе - відэа

Сяргей Будкін, партал навінаў www.UDF.BY

Стваральнік мультсерыяла пра кіраўніка Беларусі і яго набліжаных, Алег Мініч атрымаў запрашэнне папрацаваць у Галівудзе. Неўзабаве пасля гэтай прыемнай навіны праграміст з Гародні, які пяты год хаваецца ад КДБ за мяжой, даў экслюзіўнае інтэрв’ю парталу навінаў www.UDF.BY.

Аўтар мультфільмаў пра Лукашэнку Алег Мініч пяць год таму вымушаны быў бегчы з Беларусі, бо на яго завялі крымінальную справу за паклёп на прэзідэнта. 47-гадовы праграміст з Гродна знайшоў прытулак з жонкай у невялічкім нямецкім горадзе, дзе працягваў маляваць вострасацыяльныя сатырычныя мульты для тэлеканалу "Белсат". Нядаўна ён атрымаў запрашэнне папрацаваць над галівудскім навукова-фантыстычным фільмам "Gemini Rising".

- Можаце распавесці падрабязней пра галівудскі фільм, над якім вы будзеце працаваць?

- Праект, над якім я буду працаваць, завецца "Gemini Rising". Гэта першы галівудскі фільм, у якім асноўным інструментам для стварэння спецэфектаў будзе праграма для трохмернай анімацыі, што завецца Blender. У гэтай навукова-фантастычнай стужцы распавядаецца пра экіпаж NASA, які, блукаючы ў космасе, знайшоў закінуты іншапланетны касмічны карабель. На борце былі яшчэ жывыя іншапланетнікі. Гэты карабель разам з імі даставілі на Зямлю, на сакрэтную базу на востраве. Там і адбываецца асноўная дзея фільма. Усе гульнявыя сцэны ўжо адзнятыя, цяпер ствараюцца спецэфекты, над якімі буду працаваць і я. Адабралі мяне па выніках конкурса, дзе маглі браць удзел усе жадаючыя.

- Ці гэта значыць, што перабіраецеся з Германіі ў Амерыку?

- Працаваць над фільмам буду дома, тут, у Германіі. Які сэнс ехаць у Галівуд? Усё робіцца ў хаце на камп'ютары і праз інтэрнэт дасылаецца замоўцу.

- Ці засвоіліся вы ўжо ў чужой краіне?

- Больш-менш. Усё ж пяты год тут жыву. Пакрысе падвучыў мясцовую мову. Працую як індывідуальны прадпрымальнік. Спецыялізацыя – мастак.

- Ці даходзяць хоць нейкія звесткі з Радзімы, датычныя крымінальнай справы, заведзенай на вас беларускай пракуратурай?

- З крымінальнай справай аніякіх зрухаў за гэты час. Усё па-ранейшаму ў падвешаным стане. Справа не закрытая, дакладна ведаю. Артыкул – паклёп у адносінах да "так званага прэзідэнта". Частка два. А вось нумар артыкула ўжо і не прыгадаю (арт.367, ч.2 КК - udf.by).

- Ці працягваеце працаваць у жанры палітычнай сатыры?

- Над палітычнай сатырай ужо гады тры як не працую. Да гэтага рабіў для "Белсата" мультсэрыял "Бульбаны", але потым тэлеканал не пажадаў нічога фінансаваць, а іншых спонсараў няма. Неяк узімку зрабіў мульт для душы – за першыя два тыдні было больш за 20000 праглядаў на youtube. "Навагодняе віншаванне" завецца.

- Па роднаму Гродна не сумуеце? Ці скажаце нешта людзям, якія жывуць тут і разважаюць над пытаннем: ці з’язджаць?

- Канечне сумую, што тут казаць…Але пры гэтай уладзе дарога да Гродна мне закрытая. А што параіць беларусам… Кожны вырашае сам – з’язджаць ці заставацца. Але скажу з уласнага досведу – вой, як няпроста ўладкавацца ў чужой краіне. Натуральна, лепш за ўсё змяніць сітуацыю ў роднай краіне, вымесці паганай мятлой цяперашнюю ўладу і спакойна жыць дома.

Відэанапрацоўкі да фільма

поделиться

Новости по теме

    Правілы мовы ад Алега Трусава

    Старшыня Таварыства Беларускай Мовы Алег Трусаў распавёў, як папулярызаваць мову, чаго не стае беларусам у тым, каб мова стала сапраўды паўсюднай і на каго трэба абапірацца ў яе пашырэнні.подробности

Новости партнёров