N.R.M. пасля Варшавы едзе ў Горкі

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў, для партала навінаў www.UDF.BY

Гурт N.R.M. працягвае выступаць без свайго лідэра Лявона Вольскага. Музыкі далі ўжо два сольных канцэрты ў Польшчы – у Беластоку і Варшаве, а на гэтых выходных выступяць у Горках і Магілёве.

"Для нас галоўнае, каб нашы канцэрты адбыліся", - зазначае гітарыст і адзін з вакалістаў каманды Піт Паўлаў.

Пра свой намер выступаць утрох музыкі з гурта N.R.M. заявілі на пачатку году. У красавіку адбыўся іх першы сольны канцэрт без Лявона Вольскага ў Полацку. У траўні каманда дала два канцэрты ў Польшчы. Як у Варшаве, так і ў Беластоку яны сабралі поўныя клубы. "У Варшаве людзей можа быць было трошкі меней, чым мы чакалі, але клуб там не завялікі і ўсе 150 месцаў у ім былі занятыя", - кажа Піт Паўлаў. У беластоцкі клуб Fama N.R.M. прыйшлі паслухаць каля 400 чалавек. "Расчараваных нашай праграмай людзей я не бачыў. Затое было нямала ачараваных. Было шмат польскай публікі, а не беларусаў, як звычайна было на нашых канцэртах у Польшчы", - распавядае Піт.

Цяпер N.R.M. збіраецца даць два канцэрты ў Беларусі. 11-га чэрвеня гурт выступіць на вольным паветры ў Горках, а 12-га сыграе ў Магілёве. "Для нас галоўнае, каб нашы канцэрты адбыліся", - зазначае гітарыст і адзін з вакалістаў каманды Піт Паўлаў.

N.R.M. у асноўным выконвае свае галоўныя хіты. Піт, басіст Юрась Ляўкоў і бубнач Алезіс Дземідовіч размеркавалі спевы між сабой. З траціну твораў у іх рэпертуары напісаныя ўжо без удзелу Лявона Вольскага. Сам былы лідэр гурта сітуацыю не каментуе. У адным са сваіх апошніх інтэрв’ю музыкант патлумачыў, што ён папросту не можа падабраць словы, каб ацаніць крок сваіх калегаў па гурту.

поделиться

Новости по теме

    N.R.M. cыгралі першы канцэрт без Вольскага

    Гурт N.R.M. даў першы сольны канцэрт без свайго лідэра Лявона Вольскага. Паўпадпольны выступ каманды прайшоў 22 красавіка ў полацкім клубе "Сфера". У клуб, разлічаны на 180 чалавек, змясцілася больш чым удвая гледачоў.подробности

Новости партнёров