Фестываль "Вольнае паветра" перанесены

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў, для партала навінаў www.UDF.BY

Арганізатары вялікага этна-фэсту "Вольнае паветра", на які мусілі з’ехацца артысты з Польшчы, Украіны, Літвы, Расіі, Сербіі і ўласна Беларусі, паведамілі, што 2 ліпеня канцэрт на хутары Шаблі не адбудзецца.

Фэст трапляе пад вызначэнне "масавага мерапрыемства", і супрацоўнікі міліцыі на ім абавязаныя забяспечыць ахову. Аднак вольных міліцыянтаў у гэты дзень папросту не будзе – усе сілы сцягнутыя на ахову мерапрыемстваў з нагоды Дня незалежнасці.

Аднак гэта не галоўная прычына адмены. Як паведаміў прадзюсар фестываля "Вольнае паветра-2011" Яўген Калмыкоў, яны толькі днямі дазналіся пра існаванне распараджэння, у якім вядзецца, што напярэдадні і ў дзень 3 ліпеня аніякіх іншых мерапрыемстваў, акрамя як прысвечаных Дню незалежнасці, праводзіць у Беларусі нельга.

Арганізатары дамовіліся ўжо аб прыездзе дзесятка выканаўцаў і пачалі продаж квіткоў, аднак цяпер вымушаныя шукаць іншую дату ды ізноў атрымліваць дазвол ад мясцовых уладаў на правядзенне фестываля.

Мяркуецца, што "Вольнае паветра-2011" пройдзе на хутары Шаблі пры канцы жніўня. Склад удзельнікаў той жа. Ужо набытыя на 2 чэрвеня квіткі можна здаць, а можна прытрымаць да фэста – яны будуць дзейсныя.

поделиться

Новости по теме

    «Канцэрт на траве» 28 мая не адбудзецца

    На канцэрце павінны былі прэзентаваць свае новыя праграмы гурты J:Морс і "Крамбамбуля", а таксама шэраг іншых камандаў. Як паведаміў арганізатар фэсту Уладзімір Шаблінскі, "Канцэрт на траве" пройдзе 11 чэрвеня.подробности

Новости партнёров