Как Вы относитесь к тому, что Лукашенко наградил Киркорова орденом Скорины?
Косця Грым спяе пра станцыю "У нескладовае" - відэа, тэкст песні
21 июня 2011, 21:36
moskva.fm
Лідэр гурта "Братья Грим" Канстанцін Бурдаеў стаў вакалістам гурта "У нескладовае". 22 чэрвеня ў Мінску ён выйдзе на сцэну разам з іншымі ўдзельнікамі каманды – Раманам Арловым, Алегам Хаменкам, Аляксандрам Памідоравым ды іншымі, каб прадставіць новы сінгл "Станцыя".
Як прызнаецца вакаліст "Братьев Грим", адзінае, што звязвала яго калі-небудзь з Беларуссю, гэта былы гукарэжысёр гурта, які дагэтуль працаваў з "Бі-2" (музыкі адтуль маюць паходжанне з нашай краіны). Тым не менш, ён з цікавасцю паставіўся да прапановы гітарыста Рамана Арлова паўдзельнічаць у праекце "У нескладовае". Косця Грым прыехаў з Масквы ў Мінск, каб запісаць песню на беларускай мове для сінгла "Станцыя".
"Сваім удзелам я бы хацеў звярнуць увагу на беларускую мову ў Расіі, неяк ускалыхнуць сітуацыю з вашай музыкай. Людзі ж браты, а беларусы і рускія дык пагатоў! Украінскія каманды ў нас любяць і шануюць, мяркую, беларускія гурты могуць таксама зацікавіць нашу публіку", - зазначыў музыкант.
Гурт "Братья Грим" атрымаў шалёную вядомасць у 2005 годзе, дзякуючы такім хітам, як "Ресницы" і "Кустурица". У 2009 годзе гурт прыпыняе працу, але летась Косця заяўляе пра аднаўленне дзейнасці каманды, праўда без свайго брата-блізнюка Барыса.
22 чэрвеня "Братья Грим" возьмуць удзел у канцэрце-прэзентацыі гурта "У нескладовае" у клубе "Мулен Руж", а Косця Грым выканае песню аўтарства Рамана Арлова "Станцыя У нескладовае".
Станцыя У нескладовае
(cл. і музыка Рамана Арлова, пры удзеле Аляксандра Памідорава)
Аксамітна блакітная новая станцыя Так заўсёды бывае. Калі ўсё пачынаецца Час сустрэцца, мой сябра, і час развітацца Будуць новыя лініі. На далонях і пальцах
Прыпеў
Станцыя "У нескладовае" Вось маршрут табе і мне Станцыя "У нескладовае" Мы з табой на адной вайне
Мы згубіліся недзе. Здаецца – усё страчана Мы героі учорашніх дзён Толькі ўсёткі наперадзе новая станцыя Калі не пойдзе цягнік пад адхон