Сёння пачынаецца «Басовішча-2011»

Радыё Рацыя

У Гарадку на Беласточчыне распачынаецца XXII Фестываль музыкі маладой Беларусі "Басовішча-2011", які з 1990 года ладзіць Беларускае аб’яднанне студэнтаў у Польшчы.

Ужо праз некалькі гадзін на вольную сцэну ў гарадоцкім Барыку выйдуць першыя гурты, а гадзіну пазней арганізатары афіцыйна адкрыюць 22 фестываль музыкі маладой Беларусі "Басовішча 2011".

З Гарадоцкага Барыку паведамляе Зміцер Косцін:

- Падрыхтоўка да пачатку фестывалю праходзіць у добрым настроі, адзінае, што выклікае непакой у арганізатараў, гэта надвор’е: прагназуюцца моцныя ападкі дажджу. Арганізатары запэўніваюць, што падрыхтаваныя да усіх неспадзяванак, якія можа прынесці надвор’е, у тым ліку і на адключэнне электраэнергіі. Таму надвор’е не папсуе планаў. Цяпер на сцэне "Басовішча" працягваецца рэпетыцыя гуртоў. Паволі падцягваюцца і наведвальнікі, якія ўжо расстаўляюць намёты. Фестываль распачнецца а 15-й гадзіне паводле польскага часу.

Сёння выступяць гурты: Yellow Brick Road, Akute, Zero-85, R.U.T.A, B.N, Exist M.

Жыхары Гродзеншчыны (98,1 FM) і Брэстычны (99,2 FM), якія пражываюць у абсягу перадатчыкаў Радыё Рацыя, змогуць выслухаць прамую трансляцыю канцэртаў "Басовішча-2011" у эфіры радыё. Усе астатнія жыхары – змогуць выслухаць гэтую трансляцыю па інтэрнэт-стрымах. 22 ліпеня прамая трансляцыя "Басовішча-2011" пачнецца ў 16 гадзін, а 23 ліпеня – у 17 гадзін.

поделиться

Новости по теме

    "Басовішча" брытанізіруецца

    На 21-шы фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча” не паклікалі монстраў беларускага року – "Крама", N.R.M. і "Нейра дзюбель" сёлета на сцэну ў польскім мястэчку Гарадок не выйдуць.подробности

Новости партнёров