Анатолю Сысу прысвячаецца

"Наша ніва"

У межах святкавання 50-годдзя паэта Анатоля Сыса (1959-2005) падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў у Мінску, Гомелі, Рэчыцы і вёсцы Гарошкаў.

16 кастрычніка ў мінскім музеі Максіма Багдановіча пачне працу выставы мастака Алеся Квяткоўскага "Мая хата без сяброў не хата", а 21 кастрычніка мастак адкрые выставу "На крыле ў пчалінай маткі…" у гомельскай галерэі Гаўрыла Вашчанка.

26 кастрычніка, у дзень нараджэння Анатоля Сыса, літаратурныя вечарыны пройдуць у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску, у Гомелі па адрасе вул. Палеская, 52 (пачатак а 18.00), у рэчыцкай Цэнтральнай раённай бібліятэцы.

31 кастрычніка на радзіме паэта ў вёсцы Гарошкаў адбудзецца свята паэзіі "Дух — гэта, людзі, Я!..". На хаце Сыса ўдзельнікі свята адкрыюць мемарыяльную дошку. Будуць прэзентаваны кніга паэтычных прысвячэнняў Анатолю Сысу "Ягамосць" і зборнік выбраных вершаў паэта "Алаіза". У свяце запланаваны ўдзел Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Леаніда Дранько-Майсюка, Эдуарда Акуліна, Барыса Пятровіча, Касі Камоцкай, Алеся Бяляцкага, Сержука Сыса, Вальжыны Цярэшчанкі.

Пачатак а 12.00.

поделиться

Новости по теме

    Анатолю Сысу — 50

    Сёння споўнілася б 50 аднаму са стваральнікаў першага нефармальнага літаратурнага аб’яднання "Тутэйшыя" Анатолю Сысу. Ужо больш за чатыры гады яго няма сярод жывых.подробности

Новости партнёров