Этна-трыё "Троіца" выставіць унікальную калекцыю інструментаў

"Тузін гітоў"

Этна-трыё "Троіца" ўпершыню ў Беларусі выставіць сваю ўнікальную калекцыю інструментаў на адмысловай экспазіцыі ў гісторыка-культурным музеі Заслаўя. Будуць экспанавацца беларускія гуслі, ліры, смыкі, афрыканскія чароткі, ракушкі з Малайзіі, нямецкія цытры і домры, турэцкі сас і барабан, балгарская гайда ды шмат чаго іншага. На адкрыцці выставы Іван Кірчук ажывіць інструменты падчас свайго мона-спектаклю "Варажбіт. Працяг".

Калекцыю музычных інструментаў Іван Кірчук заклаў яшчэ да заснавання "Троіцы", калі працаваў у мінскай вучэльні мастацтваў і стварыў фальклёрны ансамбаль "Дзіва". З таго часу калекцыя разраслася да неверагодных памераў. Кожны раз музыкі з этна-трыё прывозяць нешта новае з вандровак. Прычым не толькі з беларускіх мястэчак і вёсак, але і з замежных гастроляў. Такім чынам, у іх з'явілся дзясяткі розных дудак, акарыны, гуслі, ліры, смыкі і нават званы з разбураных касцёлаў з Беларусі, Малдовы, Славеніі, Расіі, Галандыі, а таксама такія экзатычныя інструменты, як афрыканскія чароткі і бонгі, ракушкі з Малайзіі, нямецкія цытры і домры, турэцкі сас і барабан, балгарская гайда ды шмат іншых. Прычым шмат якія з іх "Троіца" выкарыстоўвае ў сваіх песнях. "Нават не браўся пералічыць нашу калекцыю", — прызнаецца Іван Кірчук.

Калекцыя "Троіцы" ўжо экспанавалася ў Эстоніі, Германіі і Польшчы, а вось у Беларусі будзе паказаная ўпершыню.

Выстыва адкрыецца 21 жніўня ў 14:00 у гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Заслаўе". У гэты дзень лідэр этна-трыё "Троіца" возьмецца ажывіць інструменты ў час мона-спектаклю "Варажбіт. Працяг". Іван Кірчук называе сваю дзею спробай выйсці за межы ўласнанацыянальнага і ў той жа час дакрануцца да вытокаў.

Выстава-канцэрт "Варажбіт. Працяг" пройдзе пры падтрымцы інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў". Уваход на адкрыццё будзе вольным.

Электрычкі да Заслаўя з чыгуначнага вакзалу Мінска 21 жніўня: 11:20, 12:30, 12:40, 13:06, 13:37. Таксама з вакзалу ходзяць маршрутныя таксі.

Падрабязьней пра Заслаўе, яго каштоўнасці — на сайце музея "Заслаўе".

Выстава будзе працаваць да 30 верасня.

поделиться

Новости по теме

    Год дзесяцігоддзяў

    За "Сцяной" і "Старым Ольсам" сёлета 10-годдзе сваёй дзейнасці спраўляюць яшчэ тры беларускія гурты — этна-трыо "Троіца", :B:N:, "J:морс". Кожная з гэтых камандаў рыхтуе вялікія канцэрты ў Мінску з мноствам сюрпрызаў.подробности

Новости партнёров