На фолк-фэсце "Камяніца" выступіць Алег Скрыпка

"Народная Воля"

3 верасня пад Мінскам адбудзецца фолк-фэст "Камяніца". Гэтым разам мерапрыемства ўзначаляць беларускія гурты "Троіца", Osimira, а таксама лідар украінскай рок-группы "Воплі Відаплясава" Алег Скрыпка.

Фэст адбываецца ўжо трэці год запар у Музеі народнай архітэктуры і побыту (вёска Азярцо, 4 км. за аўтарынак "Малінаўка"), на тэрыторыі якога знаходзіцца ўнікальная калекцыя аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў. Мэта мерапрыемства – прапагада беларускай культуры і дапамога музею. Усе грошы за ўваход ідуць на рахункі гэтай ўстановы, дапамагаючы захоўваць экспанаты.

Для кожнага з хэдлайнераў фестывалю выступ на сёлетняй "Камяніцы" будзе знакавым. Этна-трыо "Троіца" ўпершыню прадставіць у Беларусі на вялікай сцэне свой ухвалены крытыкамі новы альбом "Зімачка". Магілёўскі гурт Osimira, які добра ведаюць у Расіі, Украіне і Польшчы, выступіць ў Мінску ўпершыню з 2007 года. А для лідара "ВВ" Алега Скрыпкі гэта першы ў Беларусі выступ з фолк-праграмай.

"Алег Скрыпка – не толькі знакаміты рок-музыка, але і вядомы прапагандыст украінскай культуры, у тым ліку народнай. Напрыклад, ён з’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком вядомага ўкраінскага фолк-фэсту "Краіна мрій" і розных яго адгалінаванняў, – распавядае каардынатар "Камяніцы" Сяргей Чыгрынец. – Яму цікава паказаць беларускай публіцы сваю фолкавую праграму, паглядзець, як гэта адбываецца ў нас, знайсці нейкія новыя гурты для свайго фэсту. Нам вельмі прыемна, что гэта не проста нейкія грашовыя стасункі".

Уваход будзе адбывацца па квітках музею, якія каштуюць 10 тыс. руб. для дарослых і 5 тыс. руб для школьнікаў. Наведнікі будуць мець магчымасць не толькі паслухаць музыку, але і паглядзець усю экспазіцыю.

поделиться

Новости по теме

    Алег Скрыпка: "Я фанат беларускай музыкі"

    Больш за 20 камандаў выступіць на фэстывалю Be Free, які ладзяць беларускія арганізатары на тэрыторыі Ўкраіны. Сёлета фэст пройдзе 22 і 23 жніўня. У ліку хэдлайнераў гурты з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. Першы дзень фэсту закрые гурт "Ляпісподробности

Новости партнёров