Фестываль "Magnifіcat" адкрыецца 6 верасня

"Народная Воля"

6 верасня ў Мінску адбудзецца адкрыццё VII Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм "Magnificat".

Цырымоніі ўрачыстага адкрыцця будзе папярэднічаць святая Імша ў архікатэдральным касцёле (пл. Свабоды, 9), якая распачнецца ў 11.00.

Наступныя дні, 7–10 верасня, фестываль будзе праходзіць у Глыбокім, Удзеле, Мосары, Івесі.

На фестывалі будуць прадстаўлены працы майстроў кіно і тэлебачання з Арменіі, Беларусі, ЗША, Літвы, Ізраіля, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Францыі, Чэхіі.

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ