Как Вы относитесь к тому, что Лукашенко наградил Киркорова орденом Скорины?
Украінскі гурт зняў кліп на беларускамоўную песню - відэа
7 сентября 2011, 11:22
Фота Тараса Кавальчука
Украінскі гурт "Фіолет" зняў кліп на сваю беларускамоўную песню "Месца пакуты".
Такім чынам, гурт стаў першым удзельнікам кампаніі "Украінская музыка для Беларусі", у межах якой украінскія музыкі заспяваюць песні на беларускай мове на пратэстную тэматыку.
Як паведамляе пресс-служба Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў", які стаў ініцытарам кампаніі, аснову кліпа на "Месца пакуты" складаюць здымкі выступу гурта на фестывалі "Бандэрштат-2011" у жніўні гэтага года.
16 верасня "Фіолет" выступіць у Мінску на ўручэнні прэмій "Тузіна гітоў", паведаміў вакаліст гурта Сяргей Мартынюк. А восенню каманда збіраецца ў невялікае турнэ па гарадах Беларусі.