Алесь Камоцкі запрашае на кубачак кавы

"Народная Воля"

У прыхільнікаў творчасці таленавітага паэта і барда Алеся Камоцкага з’явілася ўнікальная магчымасць – разам з ім выпіць кубачак кавы.

Чарговая канцэртная восень Алеся распачынаецца не ў вялікай канцэртнай зале, а ва ўтульнай кавярні "Містраль", што ў Мінску на Валадарскага, 22.
Менавіта тут 22 верасня прагучаць новыя і старыя песні ў выкананні барда.

Пачатак канцэртнай праграмы – у 21.00. Самы час пакаштаваць кавы.

Трапіць у кавярню да Алеся Камоцкага можна, патэлефанаваўшы па нумарах 8 (029) 671 58 65, 8 (029) 253 25 04.

поделиться

Новости по теме

    "Мова ці кава" пачынае другі год заняткаў

    "Мова ці кава" — бясплатныя курсы беларускай мовы, запачаткаваныя ў Маскве і Мінску журналісткай Кацярынай Кібальчыч. Заняткі адбываюцца раз на тыдзень у вечаровы час за кубкам кавы, працягласць — каля 2 гадзін.подробности

Новости партнёров