Нілу Гілевічу - 80

UDF.BY

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч 30 верасня святкуе свой 80-гадовы юбілей.


Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 года на Лагойшчыне. Першыя вершы Гілевіча былі надрукаваны ў 1946 годзе. Адзін з класікаў беларускай літаратуры, ён не толькі таленавіты паэт, але і драматург, публіцыст, эсэіст, фалькларыст і перакладчык, а таксама грамадскі дзеяч. Ніл Сымонавіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР XI склікання, дзе кіраваў працоўнай групай па падрыхтоўцы праекта Закона Беларускай ССР аб мовах.

З-пад пяра народнага паэта выйшлі зборнікі паэзіі "Песня ў дарогу", "Прадвесне ідзе па зямлі", "Неспакой", "Бальшак", "Перазовы", "Лісце трыпутніку", "А дзе ж тая крынічанька", "Запаветнае", "Актавы", "Святлынь", "Як дрэва карэннем", "Повязь", "Жыта, сосны й валуны", "Талісман", "На высокім алтары", "Вечны матыў", "…І плямы на табе няма", "На флейце самоты", а таксама раман у вершах «Родныя дзеці" і легендарны "Сказ пра Лысую гару", напісаны пад псеўданімам Францiшак Вядзьмак-Лысагорскi.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров