Рублеўскі напісаў кнігу пра першыя на Беларусі акцыі маўклівага супраціву

"Народныя навіны Віцебска"

На мінулым тыдні вядомы віцебскі журналіст і літаратар Сяргей Рублеўскі прэзентаваў сваю новую кнігу "Маўчанне на ўвесь Божы свет". Твор прысвечаны маўкліваму пратэсту жыхароў Лепельскага раёна пад час усесаюзнага перапісу 1937 году.

У 1937 годзе ў СССР прайшоў перапіс насельніцтва, які потым быў прызнаны дэфектным, а супрацоўнікі ўпраўлення, якое праводзіла перапіс, рэпрэсаваныя. Пад час перапісу 230 чалавек з 52 сямей Стайскага і Пышнянскага сельсаветаў Лепельскага раёна адмовіліся адказваць на пытанні — у прысутнасці пераспісчыкаў яны зацята маўчалі.

Сяргей Рублеўскі вывучыў шэраг архіўных дакументаў асвятляючых перапіс 1937 года на Лепельшчыне, а таксама здолеў сустрэцца з дзецьмі "лепельскіх маўчальнікаў". Гэтыя матэрыялы і ляглі ў аснову кнігі "Маўчанне на ўвесь Божы свет".

Рублеўскі напісаў кнігу пра першыя на Беларусі акцыі маўклівага супраціву

Фота Сержука Серабро

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!