Старшынём Саюза пісьменнікаў абраны Барыс Пятровіч - фота

UDF.BY

Новым старшынём Рады ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" на XVI справаздачна-выбарчым з’ездзе 10 снежня абраны Барыс Пятровіч (Сачанка).

На гэтай пасадзе Барыс Пятровіч змяніў Алеся Пашкевіча, які кіраваў СБП на працягу 9 гадоў.

Старшынём Саюза пісьменнікаў абраны Барыс Пятровіч - фота

Пад час з’езда таксама была абраная Рада ў складзе 35 чалавек і Рэвізійная камісія — 5 чалавек.

Старшынём Саюза пісьменнікаў абраны Барыс Пятровіч - фота

Як паведамляе прэс-служба СБП, вітальным словам З’езд адкрыў Генадзь Бураўкін. Эдуард Акулін зачытаў прывітаньні Народных паэтаў Беларусі Ніла Гілевіча і Рыгора Барадуліна. Добрыя зычанні ўдзельнікам З’езда перадалі і міжнародныя пісьменніцкія арганізацыі, а таксама Саюзы пісьменнікаў Германіі, Швецыі, Расіі (Масквы) ды інш. Удзельнікаў З’езда вітаў і Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Каралеўства Швецыя ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

Старшынём Саюза пісьменнікаў абраны Барыс Пятровіч - фота

Старшынём Саюза пісьменнікаў абраны Барыс Пятровіч - фота

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров