Брэсцкі мастак напісаў карціну пра мільён, аддадзены на паўстанне

"Еврорадио"

Яна называецца "Мільён злотых на волю" і адлюстроўвае эпізод перадачы грошай кіраўніку паўстання 1794 года.

На карціне тры асобы: сам Касцюшка, яго ад’ютант і сакратар Юльян Урсын Нямцэвіч і Караль Прозар, гаспадар маёнтка Сягневічы. Паводле некаторых звестак, менавіта Прозар ахвяраваў на паўстанне мільён злотых. Аўтар, мастак Анатоль Жалудко, тлумачыць:

- Сам маёнтак Сягневічы стаіць на шляху і на Варшаву, і на Вільню. І радзінная сядзіба Касцюшкі побач, і сядзіба Нямцэвіча Скокі непадалёку. Юзаф Прозар на той час ужо памёр, таму маёнтак належаў Каралю Прозару. Менавіта тут яны і сустракаліся. Інфармацыю пра сустрэчы пацвярджае гісторык Анатоль Федарук.

Гісторыкі сведчаць, што Тадэвуш Касцюшка зрабіў Караля Прозара сваім пераемнікам на выпадак гібелі або палону. Потым той збіраў грошы на помнік Касцюшку.

Сам мастак Анатоль Жалудко нарадзіўся недалёка ад Сягневічаў. Ён адрэстаўраваў крыж палеглым паўстанцам у ваколіцах. Мастак кажа, што сядзіба Прозараў у вельмі дрэнным стане. Нібыта, яе хочуць увесну разбурыць.

Брэсцкі мастак напісаў карціну пра мільён, аддадзены на паўстанне

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров