Sepultura: слэм на Вербніцу - фотарэпартаж

Андрэй Мухамор, budzma.org, фота Аляксандра Ждановіча

7 красавіка клуб Re:Public прыняў сапраўдную легенду сусветнай метал-сцэны з Бразіліі – гурт Sepultura. Мінскі канцэрт стаў апошнім ва ўсходнееўрапейскім турнэ, прысвечаным рэлізу новага альбома Kairos.

За некалькі дзён да імпрэзы высветлілася, што падтрымку на сцэне бразільцам зладзяць гурты IVORYGOD (Гомель) і Рикошет (Мінск).

З вялікім жалем хачу сказаць, што дзве першыя каманды пабачыць амаль не атрымалася. Канцэрт пачаўся са спазненнем амаль на гадзіну, і пакуль я зразумеў што чарга нарэшце варушыцца і адстаяў яе да канца, першы гурт скончыў свой выступ. Я чуў, што хлопцам моцна парэзалі сэт-ліст, пакінуўшы песняў пяць, таму іх змаглі паслухаць далёка не ўсе наведнікі канцэрту. Затое я пабачыў частку шоу ад РИКОШЕТ. Гурт выдаў якасную порцыю энергічнай музыкі (прагучалі амаль усе іх хіты), але мала часу на сцэне і дрэнна наладжаны гук не далі адчуць увесь патэнцыял музыкаў. Але было ў гэтых тэхнічных накладках і штосьці добрае – якраз перад тым як апошнія слухачы зайшлі у клуб, да яго пад’ехаў невялікі мікрааўтобус, з якога выйшаў сам гурт Sepultura! Яны паціснулі рукі ўсім ахвотным і хутка зайшлі у клуб.

Sepultura: слэм на Вербніцу - фотарэпартаж

Sepultura: слэм на Вербніцу - фотарэпартаж

Sepultura: слэм на Вербніцу - фотарэпартаж

Sepultura: слэм на Вербніцу - фотарэпартаж

Пасля сыходу са сцэны РИКОШЕТ яе занялі тэхнікі Sepultura, якія амаль паўгадзіны ўсталёўвалі і наладжвалі апаратуру. У выніку хэдлайнеры пачалі выступаць толькі а палове дзявятай (на квітку пазначаны час 18.00), але яно было варта таго – гучанне атрымалася вельмі якасным і шчыльным, фірмовым для гурта. Разагрэтыя папярэднімі музыкамі і напоямі з бара, слухачы адразу ж распачалі слэм і мош, ад якога ў мяне яшчэ крыху баляць бакі. Нягледзячы на тое, што гурт прыехаў з новай праграмай, публіка пачула ўсе хіты Sepultura, старыя і новыя. Dead Embryonic Cells, Refuse/Resist, Territory, Mask, Sepulnation, Arise… Прычым самі музыкі скакалі па сцэне не горш за слухачоў – было бачна, што іх заводзіць энергія людзей. Вакалісту было мала проста спяваць ды скакаць, і часамі ён пачынаў граць на маленькім барабанчыку. У перапынках паміж песнямі бразільцы дзякавалі Мінску за падтрымку і спрабавалі размаўляць па-руску: можна было разабраць "Spasibo very much" і "Piva".

Sepultura: слэм на Вербніцу - фотарэпартаж

Sepultura: слэм на Вербніцу - фотарэпартаж

Sepultura: слэм на Вербніцу - фотарэпартаж

Sepultura: слэм на Вербніцу - фотарэпартаж

Скончыўся канцэрт неўміручымі баевікамі Ratamahatta і Roots Bloody Roots, пасля чаго людзі пачалі паціху разыходзіцца. Самыя адданыя фанаты вырашылі дачакацца музыкаў каля ўваходу ў клуб, але праз гадзіну чакання ім сказалі, што музыкі даўно паехалі ў гатэль. Крыху палегчыць гэты жаль змагла толькі піца, якую адзін з памочнікаў Sepultura нёс у машыну і па дарозе пачаставаў самых стойкіх фанатаў. Будзем спадзявацца на хуткае вяртанне гарачых бразільскіх хлапцоў – на канцэрце Дэрэк голасна здзіўляўся, што яны так рэдка прыязджаюць да такіх адданых фанатаў.



поделиться

Новости по теме

    N.R.M. cыгралі першы канцэрт без Вольскага

    Гурт N.R.M. даў першы сольны канцэрт без свайго лідэра Лявона Вольскага. Паўпадпольны выступ каманды прайшоў 22 красавіка ў полацкім клубе "Сфера". У клуб, разлічаны на 180 чалавек, змясцілася больш чым удвая гледачоў.подробности

Новости партнёров