Імгненна выправіць сітуацыю ў галіне музычнага шоў-бізнесу проста немагчыма

"Товарищ.online"

Здаўна ўсе, здавалася б, і назаўсёды засвоілі вядомую ісціну пра тое, куды вядзе шлях, выкладзены з благіх намераў. Аднак мінае час, і на гэты шлях адважна становяцца ўсё новыя героі, не разумеючы, што пры гэтым яны робяцца дзейнымі асобамі ўжо не трагедыі, а элементарнага анекдоту.

Так, я, прабачце, пра "Еўрабачанне". Няхай сабе і з пэўным спазненнем, аднак тыя выказванні афіцыйнай асобы, якія прагучалі як пасляслоўе да конкурсу, абмінуць не мог. Таму што яны далі падставу для пэўных разважанняў і нават прымусілі згадаць некаторыя аналогіі з мінулага.

Такім чынам, Аляксандр Лукашэнка не прамінуў, каб даць каштоўныя парады адносна таго, як Беларусі варта рэарганізаваць галіну пап-музыкі. Нагадаю ягоныя словы, прыведзеныя БЕЛТА.

"Трэба зрабіць добры нумар, узяць унікальнага артыста, каб ён праспяваў так, каб спецыялісты ахнулі, а ўжо еўрапейская грамадскасць сама сабе няхай потым дае ацэнкі за свае ацэнкі. Хто скажа, што мы зрабілі такі нумар ці паслалі такі калектыў. Мы ж сказаць так не можам. Калі ўжо прайграваць, дык прайграваць годна. А так мы сапраўды грохнулі велізарныя грошы, а вынік ніякі".

Шчыра кажучы, неяк і згадаць не магу, каб нейкі кіраўнік нейкай дзяржавы праяўляў такі клопат пра стан папсовай галіны. Ва ўсім свеце, за выняткам асобных краін з дзіўнай — назавем яе так — уладай папулярная музыка існуе ў далёкім адрыве ад апошняй. І чым меншая ўвага зверху да такой музыкі, тым больш паспяхова яна развіваецца. Пап-музыка, шоў-бізнес наогул па вызначэнні не могуць быць справай дзяржаўнай, паколькі яны абапіраюцца на прыватны капітал, уплыў на які з боку дзяржавы можна звесці да вельмі простай рэчы: абы не замінаць.

У Беларусі сітуацыя адваротная. Чэзлы прыватны бізнес марыць пра адно: абы выжыць. Шоў-бізнес — тая галіна, якая вымагае значных пачатковых укладанняў і пачынае даваць прыбытак не так хутка. Як, скажам, гандаль семкамі. Таму куды больш выгады ў тым, каб займацца музычнымі "семкамі", седзячы на дзяржаўным фінансаванні. Рызыкі ў тым, што "грохнуцца велізарныя грошы", няшмат. А вось калі б тым жа "Еўрабачаннем" занялася прыватная структура, якая рызыкуе "грохнуць" уласныя грошы, сітуацыя, думаю, кардынальна змянілася б.

Працяг чытайце тут

поделиться

Новости по теме

    Што зменіцца ў выбарчым заканадаўстве?

    Еўрасаюз схіляе Беларусь да рэфармавання выбарчага заканадаўства. Паводле слоў прэс-сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалая Лазавіка, група, якая будзе займацца ўнясеннем гэтых зменаў, ужо створаная і нават працуе над новым заканадаўствам.подробности

Новости партнёров