Беларускія алкаголікі займелі сваю кнігу

"Товарищ.online"

Яна называецца "Сіняй" - па аналогіі з галоўнай кнігай Ананімных алкаголікаў усяго свету. І напісаная, як і тая, алкаголікам Антонам Кулонам.

Як высветлілася на імпрэзе ў кнігарні "ЛогвінаЎ", Антон Кулон - гэта вядомы пісьменнік Анатоль Астапенка, які не баіцца сказаць, што "так, я алкаголік, які застаецца цвярозым ужо 8 год".

На імпрэзе, дарэчы быў і адзін вядомы персанаж багемы нападпітку, якога прыйшлося мякка супакойваць удзельнікам. Былі і двое са шматлікага шэрагу герояў кнігі, большасць якіх алкаголь забраў на той свет. А героі - знаныя... Напрыклад, пісьменнікі Габрусёў і Стральцоў, гуру багемы Кім Хадзееў і шмат іншых дзеячоў музычнага, літаратурнага, мастацкага свету ды проста харошых людзей.

Антон Кулон падзяліў кнігу на дзве часткі. Першая чытаецца весела - алкагольныя прыгоды напачатку заўсёды ж цікавыя ды вясёлыя, хаця і ў першай частцы можна зразумець, да чаго яны ўсё ж такі прыводзяць большасць з тых, хто аддае сябе гэтаму ідалу.

У другой частцы пісьменнік распавядае пра безліч спробаў "завязаць", безпаспяховых, адносна паспяховых (на пэўны час) і пра тую, якая дала яму шанец стаць цвярозым яшчэ пры жыцці.

- Я раю чытачам задумацца, прыглядзецца да сябе... Бо алкаголь хітрая рэч, і можна незаўважна трапіць у пастку. Алкаголя п'юць шмат зараз, магчыма, нават і больш, чым калі пачынаў я. Залежнасць ад алкаголю — сур’ёзнае захворванне, ім можа быць ваш блізкі сябра, ваш знаёмы пісьменнік, мастак, славуты рок-музыка ці оперны спявак. А мажліва — гэта вы, - кажа Антон Кулон.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров