У другі раз абвяшчаюць Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца за найлепшую кнігу

UDF.BY

Мэты прэміі – ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Giedroyc) (1906 – 2000) – публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага грамадзка-палітычнага часопісу "Kultura" на польскай мове. Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Мінску і ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай.

Літаратурная прэмія Гедройца прысуджаецца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах "мастацкая проза", "эсэістыка" (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках). Намінаванне
пройдзе ў тры этапы. Напачатку 2013 г. будзе абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазіцыяў). Напачатку лютага будзе абвешчаны шорт-ліст прэміі (6 пазіцыяў). Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы(-аў) адбудзецца 3 сакавіка 2013 года, у Міжнародны дзень пісьменніка. Сярод узнагародаў – магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці.

Права прапаноўваць кнігі для ўключэння ў лонг-ліст прэміі маюць: сябры журы, дырэктары выдавецтваў, кіраўнікі творчых суполак і пісьменніцкіх арганізацыяў, лаўрэаты прэміі папярэдніх гадоў. Для намінацыі кнігі на прэмію неабходна даслаць або перадаць у сядзібу Беларускага ПЭН-Цэнтра падпісаную заяўку ў адвольнай форме, далучыўшы да яе 5 асобнікаў намінаванай кнігі.

Склад беларуска-польскага журы ўзгадняецца і будзе абвешчаны ў пачатку лістапада.

Кантакты для падачы заявак

Паштовы адрас: 220050 Мінск, а/с 218.

Адрас сядзібы Беларускага ПЭН-Цэнтра г.Мінск, вул. Залатая горка 2-101.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров