Знойдзеныя нэгатывы, зь якіх друкавалася дзяржаўная сымболіка ў 1991-м

Павел Белавус, Радыё "Свабода"

Рэдакцыі "Арт Сядзібы" перадалі арыгіналы нэгатываў, першыя фотаздымкі і дакумэнты, з якіх у 1991-м годзе друкаваліся і тыражаваліся дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Беларусь, а таксама першыя акты аб прыняцьці сьцяга і герба.

Нэгатывы захаваліся ў архіве старшыні ТБМ Алега Трусава, які ў 1991-м быў дэпутатам Вярхоўнага Савету і старшынёй адмысловай камiсiі пры Прэзыдыюме Вярхоўнага Савету па распрацоўцы дзяржаўнай сымболiкi, атрыбутыкi i адпаведных дакумэнтаў.

Знойдзеныя нэгатывы, зь якіх друкавалася дзяржаўная сымболіка ў 1991-м


Гэта нэгатывы фотаздымкаў з зацьверджаных эталёнаў герба "Пагоня" і бел-чырвона-белага сьцяга, якія былі распрацаваныя пасьля прыняцьця 19 верасьня 1991-га года законаў "Аб Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусь" і "Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь".

Знойдзеныя нэгатывы, зь якіх друкавалася дзяржаўная сымболіка ў 1991-м


Фотаздымкі з гэтых і іншых нэгатываў захавала і перадала ў рэдакцыю "Арт Сядзібы" Аляўціна Вячорка, якая да 2002-га года была вядучым рэдактарам у выдавецтве "Беларусь".

"Нашай рэдакцыі было даручана ў 1991-м годзе надрукаваць дзяржаўныя акты аб сымболіцы Рэспублікі Беларусь. Гэта адбылося пасьля 19 верасьня, калі адпаведныя законы былі прынятыя ў Вярхоўным савеце. Арыгіналы макетаў, зь якіх гэтыя акты друкаваліся, захаваліся ў маім архіве", — распавяла Аляўціна Вячорка.

Знойдзеныя нэгатывы, зь якіх друкавалася дзяржаўная сымболіка ў 1991-м

Знойдзеныя нэгатывы, зь якіх друкавалася дзяржаўная сымболіка ў 1991-м


Гэтыя і іншыя дакумэнты будуць выкарыстаныя для падачы ў гэтым месяцы ініцыятывамі "Арт Сядзіба" і "Рок-салідарнасьць" абгрунтаваньня гісторыка-культурнай каштоўнасьці бел-чырвона-белага сьцяга, якое папрасіла скласьці Міністэрства культуры згодна з палажэньнем "Аб парадку вядзеньня Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь".

На сёньня у Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусь уключана 5532 помнікаў: 1763 помнікі архітэктуры, археалёгіі — 2350, гісторыі — 1191, мастацтва — 60, горадабудаўніцтва — 11, запаведныя месцы — 4.

Знойдзеныя нэгатывы, зь якіх друкавалася дзяржаўная сымболіка ў 1991-м


У сьпіс таксама ўваходзяць па 77 аб’ектаў рухомых і нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. У 2007-м годзе ў гэты сьпіс уключылі герб "Пагоня". Падставай сталі матэрыялы асабістага архіву беларускага гісторыка і геральдыка Анатоля Цітова.

Спампаваць даведнік 2009-га года "Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусь" можна на сайце "Арт-Сядзібы".

Новости по теме

Новости других СМИ