Гісторыкі знайшлі ў Гродне яшчэ адзін Стары замак

Марына Харэвіч, "Вечерний Гродно"

Старых замкаў у Гродне было два, а на левым беразе Нёмана знаходзіўся кляштарны комплекс. Такія меркаванні выказалі гісторыкі.

Сярод каштоўнасцей Гродна два замкі – Стары і Новы, так думае большасць гісторыкаў і звычайных жыхароў горада. Дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка выказаў думку падчас канферэнцыі, прысвечанай каралю Стэфану Баторыю, што той не аднаўляў Верхні замак часоў Вітаўта, а збудаваў яшчэ адзін побач з ім.

Паводле яго, замак Вітаўта стаяў на мысе і падчас абвала берага апынуўся ў Нёмане, таму рэшткаў ад яго амаль не засталося. У якасці доказу сваёй гіпотэзы гісторык звяртаецца да логікі: навошта руйнаваць, калі можна і захаваць старое, і пабудаваць новае.

Гісторыкі знайшлі ў Гродне яшчэ адзін Стары замак


Аспірант Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Мікалай Воўкаў падтрымаў альтэрнатыўны погляд і падчас свайго дакладу прывёў пацверджанні таго, што палац Стэфана Баторыя адрозніваўся паводле прызначэння ад замка Вітаўта. У ХVІ стагоддзі ён выконваў рэпрэзентатыўную, а не абарончую функцыю.

Свае даследаванні навукоўцы праводзілі на падставе вядомых у гістарычным асяроддзі гравюраў Цюндта (1568 год) і Макоўскага (1600 год), якія адлюстроўваюць забудову горада тых часоў.

Ёсць на выяве яшчэ адзін загадкавы аб’ект, які прынята лічыць Каложскай царквой. Аднак вялікі памер будынка на гравюры Цюндта, а галоўным чынам тое, што ён знаходзіцца на левым, а не на правым беразе Нёмана, дзе ў рэчаіснасці і стаіць Каложа, наводзіць на іншыя думкі. Магчыма, у часы Стэфана Баторыя там знаходзіўся цэлы кляштарны комплекс: праваслаўны або каталіцкі. Атаясамліваць яго з каталіцкім Францішканскім кляштарам немагчыма, бо той, па звестках, узнік толькі праз стагоддзе. Можна зрабіць смелую выснову, што невядомы будынак рэлігійнага прызначэння проста не захаваўся да нашых часоў.

Гісторыкі знайшлі ў Гродне яшчэ адзін Стары замак


Стэфан Баторый абраў Гродна сваёй рэзідэнцыяй і ператварыў яго ў каралеўскі горад. Але кароль быў не толькі суровым вайскоўцам, ён шмат зрабіў для гаспадаркі і адукацыі. Аб ягоным характары сведчыць і той факт, што ён дазволіў атрымаць шляхецтва простым людзям не толькі на вайне, але і за сумленную грамадскую працу. Беларусы называлі вялікага караля Іштвана Батора венгерскага паходжання Сцяпанам Батурай. Форма "Стэфан Баторый" – польскага паходжання, адзначыў на канферэнцыі гісторык Алег Трусаў.

У Гродне пра Стэфана Баторыя нагадвае вуліца і крама. Раней у яго гонар была названа і галоўная гродзенская плошча.


Даведка "ВГ"

Стары замак быў пабудаваны як драўляная крэпасць у ХІ стагоддзі рускімі князямі. У ХІV стагоддзі князь Вітаўт пасля пажара пабудаваў на тым жа месцы каменны гатычны замак з вежамі. У ХVІ стагоддзі, за часамі Стэфана Баторыя, замак быў перабудаваны ў палац у стылі рэнесанса. Пазней некалькі разоў замак руйнаваўся і адбудоўваўся. Новы замак узвялі поруч з ім у ХVІІІ стагоддзі.

Гісторыкі знайшлі ў Гродне яшчэ адзін Стары замак

Новости по теме

    У Навагрудку пачалося аднаўленне замка

    Пакуль што праходзяць падрыхтоўчыя працы. Археолагі здымаюць грунт, каб дабрацца да культурнага слою. Мяркуецца, што абарончае збудаванне з’явілася ў ХІІІ стагоддзі, тады ж на яго тэрыторыі прайшла каранацыя Міндоўга. Раскопкі могуць "зрабіць"подробности

Новости других СМИ