Фёдар Жывалеўскі зьняўся ў фільме Кудзіненкі


Лідэр гурта "Голая манашка" сыграў адну з роляў у новым фільме "Hard Reboot" рэжысэра Андрэя Кудзіненкі.

Жанр новага фільма Кудзіненкі вызначаецца, як "псыхадэлічны трылер". У галоўнай ролі зьняўся Іван Аляксееў, вядомы як Noize MC. Нечакана нават для самога сябе ролю ў стужцы атрымаў і беларускі музыка Фёдар Жывалеўскі. Ён сыграў "містычнага пэрсанажа, падобнага да Курта Кабэйна". Здымкі зь яго ўдзелам адбываліся на сьпіртзаводзе ў Лынтупах, гэта на Віцебшчыне, непадалёк ад літоўскай мяжы.

Рэжысэр кажа, што яго фільм працягвае традыцыі лацінаамэрыканскай літаратуры магічнага рэалізму, эўрапейскага гатычнага рамана ды амэрыканскага незалежнага кіно, такога як "Мярцьвяк" Джармуша і "Шаша ў нікуды" Лінча. Плянавалася, што фільм выйдзі на экраны ўжо пры канцы 2013 году, аднак пакуль праца не атрымала належнага фінансаваньня па прынцыпе краўдфандынга, пiша tuzin.fm.

Новости по теме

    Што зменіць «Масакра»

    На фільм Андрэя Кудзіненкі надзеі асаблівыя – ён пакліканы аднавіць былую славу «Беларусьфільма», нават ажыццявіць пэўную перазагрузку айчыннага кіно.подробности

Новости других СМИ