Сёння — Дзень роднай мовы

"Наша Ніва"

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны на 30-й сесіі ЮНЕСКА у 1999 г. на прапанову Бангладэш.

Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 г. загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала дзяржавай Бангладэш.

Што да беларускай адукацыі, то за 10 гадоў доля беларускамоўных вучняў скарацілася з 25 да 15%.

Школьнікаў, якія навучаюцца па-беларуску, засталося толькі 15% (142 тысячы дзяцей, гэта кожны сёмы вучань). Яшчэ летась іх было 16,4%, а дзесяць гадоў таму — 24,8%. Пры гэтым па Мінску гэты паказальнік значна ніжэйшы — усяго 2%.

Ва ўніверсітэтах сітуацыя крытычная. Па-беларуску вышэйшую адукацыю атрымліваюць больш за 600 чалавек, летась было каля 700 чалавек. Гэта ўсяго 1 з 670 студэнтаў.

Новости по теме

Новости других СМИ