27 сакавіка ў Горкаўскім тэатры прайшла прэм’ера спектакля паводле п’есы Андрэя Курэйчыка "Пане Коханку". Менавіта так, праз гіперкарэктнае "о" стаіць на афішах. Хоць у цэлым гэтай пастаноўкай тэатр пацвердзіў статус Нацыянальнага драматычнага.
Беларускі фотамастак Аляксандр "Таранціна" Ждановіч адкрыў персанальны сайт, дзе размешчаныя здымкі з яго выставы "Адваротны бок зорак", якая была датэрмінова згорнутая па загадзе чыноўнікаў з Мінгарвыканкама.
Сольны праект лідэра N.R.M Лявона Вольскага і праект лідэра расійскага гурта "Ленинград" Сяргея Шнурава "Рубль" увайшлі ў лік хэдлайнераў літоўскага фестываля Be2gether, як пройдзе ў некалькіх дзесятках метрах ад беларускай мяжы.
Помнікі беларускаму пісьменніку могуць з’явіцца адначасова ў Кіеве і Мінску. "Беларусь і Украіна вядуць сваеасаблівае спаборніцтва ў гэтым кірунку. Мне б хацелася, каб у нас гэта здарылася раней, чым у Мінску", - заявіў пасол Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы.
Обещанные телеканалом ОНТ 50 тысяч долларов за песню-победительницу шоу "Музыкальный суд" никто не получит. Как неожиданно оказалось, их никому и обещали. Якобы были другие обещания.
11 красавіка стане вядомым імя галоўнай беларускай рок-вумэн. Самая харызматычная і сэксуальная спявачка будзе абраная на першым беларускім фэстывалі рок-гуртоў з жаночым вакалам.
Імі будуць электра-поп праект з Аўстраліі Empire Of The Sun і брытанскі рок-гурт Skunk Anansie. Імёны выступоўцаў з Беларусі будуць абвешчаныя ў красавіку.