У Мінску памёр Генадзь Бураўкін


Сёння раніцай у Мінску ва ўласнай кватэры памёр беларускі паэт Генадзь Бураўкін. Апошні час ён хварэў на анкалагічнае захворванне.

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 году ў вёсцы Шуляціна (цяпер вёска Тродавічы) Расонскага раёну Віцебскай вобласці, нагадвае "Свабода". Скончыў аддзяленне журналістыкі філфаку БДУ (1959).

Працаваў у часопісе "Камуніст Беларусі", у газэце "Літаратура і Мастацтва", быў карэспандэнтам "Правды" па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць".

З 1978 году — старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні.

У студзені 1990 у Вярхоўным Савеце 11-га скліканнея быў адным з дэпутатаў, якія дамагаліся прыняцця Закону аб мовах.

У 1990 атрымаў прызначэньне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН. Пасьля вяртаньня, у 1994-1995 гадах быў намеснікам міністра культуры і друку. У 1995-2001 гадах працаваў у часопісе "Вожык".

Аўтар больш двух дзясяткаў паэтычных кніг, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.

Новости по теме

Новости других СМИ