Перамовы з перамоўшчыкамі

udf.by

Сустрэча ў такім пашыраным фармаце адбылася ўпершыню.

Як паведаміў сайту udf.by кіраўнік Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў Сяргей Мацкевіч, апроч яго сёння ў перамовах з Жанам-Эрыкам Хольцапфелем узялі ўдзел кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, праваабаронцы Алег Гулак і Валянцін Стэфановіч.

Паводле С.Мацкевіча, падчас сустрэчы абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў па актуальных праблемах грамадзянскай супольнасці. У тым ліку, сітуацыя з свабодай слова і правамі чалавека ў Беларусі, становішча незалежных СМІ, адмова ў рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў.

Па ўсіх гэтых пытаннях, адзначыў С.Мацкевіч, удзельнікам сустрэчы ўдалася паразумецца са спадаром Хольцапфелем. У сваю чаргу ён запэўніў, што меркаванні і прапановы трэцяга сектару па асабліва значным пытанням існавання грамазянскай супольнасці ў Беларусі будуць улічаныя ў будучых перамовах Еўракамісіі з беларускімі ўладамі.

Міраслава Янцэвіч

поделиться

Новости по теме

    Беларускім НДА спадабалася ў Бруселі

    Беларуская дэлегацыя задаволеная вынікамі форума грамадзянскай супольнасці, што праходзіў у Бруселі. Галоўны гонар беларусаў у тым, што яны здолелі ўзяць на сябе ініцыятыву ў вызначэнні асноўнага пытання, датычнага ўласна статуса форума.подробности

Новости партнёров