"Брэсцкую вясну" зноў не зарэгістравалі

"Еўрарадыё"

Гэтым разам падставай для адмовы названае скасаванне гарантыі на арэнду ўладальнікам памяшкання. Яшчэ за дзень да таго ўладальнік ніякіх прэтэнзіяў не выказваў, паведамляе "Еўрарадыё".

"Брэсцкая вясна" спрабуе зарэгістравацца са студзеня. Сябры аб’яднання ставяць за мэту аказваць юрыдычныя кансультацыі, бараніць правы грамадзянаў у судах і праводзіць адукацыйную працу з моладдзю і насельніцтвам.

Праз год пасля ліквідацыі грамадскага аб’яднання праваабарончы цэнтр "Вясна", у 2004 годзе, была спынена і дзейнасць Брэсцкай абласной філіі.

Папярэднія дзве адмовы ў рэгістрацыі матываваліся недакладнасцямі статута і непрадастаўленнем пры здачы пакета дакументаў квітка аплаты за размяшчэнне ў газеце аб’явы аб рэгістрацыі.

поделиться

Новости по теме

    Адбыўся з'езд "Нашай Вясны"

    Алесь Бяляцкі быў абраны старшынём рады праваабарончага грамадскага аб'яднаньня "Наша Вясна". Ініцыятары паспрабуюць зарэгістраваць "Нашу Вясну" і арганізаваць міжнародную падтрымку для яе легалізацыі ў Беларусі.подробности

Новости партнёров