Прадстаўнікі дэмсілаў сустрэліся з французскімі дэпутатамі

Udf.by

З беларускага боку ў сустрэчы бралі ўдзел намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", прадстаўнік руху "За Свабоду" Аляксандр Лагвінец.

Як паведаміў сайту udf.by Аляксандр Лагвінец, была прадстаўлена пазіцыя дэмсілаў адносна апошніх падзеяў у краіне і канкрэтныя прыклады, на падставе якіх можна ацэньваць, ці былі зрухі ў дэмакратызацыі сітуацыі.

У прыватнасці, адзначыў Лагвінец, апазіцыя чакае што краіны Еўрапейскага звязу будуць працягваць актыўную палітыку падрымкі правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў у Беларусі. Усходняе партнёрства адчыняе тут новыя магчымасці для ўздзеяння на шырэйшае грамадства. Пытанне пашырэння чалавечых кантактаў ёсць адным з ключавых. Было выказанае спадзяванне, што Францыя будзе садзейнічаць, каб ЕС як хутчэй прыняў рашэнне аб аднабаковым зніжэнні кошту шенгенскіх візаў для беларусаў да 35 еўра.

Удзельнікі сустрэчы таксама прадставілі французскім дэпутатам антыкрызісную праграму АДС і шэраг іншых дакументаў, распрацаваных дэмакратычнымі сіламі.

Дэлегацыя парламенцкай групы дружбы "Францыя — Беларусь" знаходзіцца ў Беларусі з 7 па 10 чэрвеня. Падчас свайго візіту французскія дэпутаты правялі сустрэчы з кіраўніцтвам палат Нацыянальнага сходу, Міністэрства замежных спраў, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, наведалі інфармацыйны пункт Савета Еўропы.

Міраслава Янцэвіч

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров