Яшчэ на 1,3 гады асуджаны вязень сумлення

Праваабарончы цэнтр "Вясна"

У судзе Маскоўскага раёну Мінска суддзя Кузняцова абвясціла прысуд Максіму Дашуку: адзін год і тры месяцы абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу, гэтак званая "хатняя хімія".

Прадстаўнік пракуратуры на падставе арт. 70 Крымінальнага Кодэксу запатрабаваў для асуджанага па "працэсу 14-ці" Максіма Дашука паўтары гады зняволення без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу, улічваючы пры гэтым неадбыты тэрмін папярэдняга пакарання. Пракурор пры гэтым спаслаўся на змякчаючыя абставіны: смерць бацькі і непаўнагадовасць абвінавачваемага.

Нагадаем, што асуджанага па "працэсу 14-ці" Максіма Дашука абвінавачваюць у парушэнні ўмоваў адбыцця вынесенага пакарання па арт. 415 КК, паводле якога Максіму пагражае зняволенне тэрмінам ад шасці месяцаў да трох гадоў. У дзень прад’яўлення абвінавачвання, 23 лютага, моладзевы актывіст быў змешчаны ў Менскі СІЗА, але на наступны дзень пракурор прыняў рашэнне змяніць зняволенне на падпіску аб нявыездзе.

Першапачаткова разгляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Максіма Дашука быў прызначаны на 1 чэрвеня. Судовае паседжанне было перанесенае, паводле інфармацыі з канцылярыі суду, з прычыны хваробы аднаго з народных засядацеляў.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров