Малако пойдзе на спірт

"Еўрарадыё"

Дырэктар Інстытуту мяса-малочнай прамысловасці Аляксей Меляшчэня паведаміў Еўрарадыё, што ў Беларусі ёсць свабодныя магутнасці для перапрацоўкі малака, якое не жадае купляць Расія.

З лішку малака можна вырабляць, напрыклад, казеін, які зараз добра імпартуецца, ці сушыць яго — сухое малако захоўваецца да 2 год. Але гэта не мяжа — з малочнай сыроваткі можна рабіць нават спірт, кажа Аляксей Меляшчэня.

Аляксей Меляшчэня: "Малочную сыроватку можна выкарыстоўваць для вытворчасці спірту. Але гэта атрымоўваецца трохі даражэй чым са збожжа".

Але дырэктар Інстытута мяса-малочнай прамысловасці спадзяецца, што з Расіяй атрымаецца дамовіцца і спірт працягнуць вырабляць па звычайнай тэхналогіі — са збожжа.

поделиться

Новости по теме

    Лішняе малако збываюць у лякарні

    У той час, як расіяне то распачынаюць, то часткова спыняюць "малочную вайну" супраць Беларусі, айчыннае Міністэрства аховы здароўя вырашыла паклапаціцца пра рацыён пацыентаў беларускіх лякарняў. Хворым, якія знаходзяцца на стацыянары ў сталічныхподробности

Новости партнёров