Трамвайная аварыя ў Мінску

"Звязда"

У Мiнску на прыпыначным пункце "Праспект Незалежнасцi" ў дарожна-транспартнае здарэнне трапiлi два трамваi — сутыкнулiся машыны маршрутаў №3 i №1.

Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Мiнскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанiк, аварыя зафiксавана ў без чвэрцi адзiнаццаць ранiцы. У абодвух трамваях у момант сутыкнення знаходзiлася 25 пасажыраў, двое з якiх пацярпелi. Прычым, пацярпелi пасажыры маршруту №3. Пасля медыцынскага абследавання абодва былi адпушчаны дадому. Затрымка ў руху склала каля 20 хвiлiн. Разбор здарэння праводзiць камiсiя КУП "Мiнсктранс" i ДАІ.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров