Эканомяць нават на "Дажынках"

"Еўрарадыё"

З Кобрына, які актыўна рыхтуецца да Дажынкаў-2009, з’ехалі каля 400 лепшых будаўнікоў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў былы кандыдат у дэпутаты Нацыянальнага сходу Алесь Мех.

Паводле Алеся Меха, за апошнія тры месяцы заробкі будаўнікам некалькі разоў уразалі: спачатку плацілі абяцаныя мільён – паўтара беларускіх рублёў, потым у красавіку ўрэзалі максімум да мільёна трохсот, а ў траўні заплацілі па 500 – 600 тысячаў.

Будаўнікі, якія працавалі ў Кобрыне вахтавым метадам, ад працы адмовіліся. Засталіся тыя, хто не можа знайсці працу дома з-за нізкай кваліфікацыі, патлумачыў Алесь Мех.

У Кобрыне да Дажынак будуецца шэраг складаных аб’ектаў, у тым ліку Лядовы палац.

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!