Бюджэт зноў падрэжуць

"Еўрарадыё"
30 июня 2009, 09:26

У жніўні-верасні з-за традыцыйнага эканамічнага спаду ў летнія месяцы ўладам давядзецца чарговы раз карэктаваць агульнадзяржаўны бюджэт. Такое меркаванне Еўрарадыё выказаў кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка.

Прэзідэнцкі ўказ ад 28 траўня аб скарачэнні расходнай часткі бюджэту эканаміст называе фармальным і паспешлівым рашэннем.

Заіка: "На сённяшні дзень больш важнымі будуць паказчыкі на верасень-кастрычнік. Такая неўратычная спешка фармальная. Яшчэ пару месяцаў – і наноў давядзецца рамантаваць карабель".

Система Orphus
Распечатать
Поделиться ссылкой
powered by CACKLE

Главные новости