"Сухое" свята

"Еўрарадыё"

У сувязі з леташнім выбухам міліцыянты ідуць на беспрэцэдэнтныя меры бяспекі.

Сёлета падчас святкаванняў Дня незалежнасці магілёўскія міліцыянты пераходзяць на ўзмоцнены рэжым нясення службы. Задзейнічаныя будуць таксама курсанты магілёўскай школы міліцыі. Гэта звязана з леташнім выбухам, які прагрымеў у Мінску.

Патрапіць на месцы масавых гулянняў можна будзе толькі цераз металадэтэктары, а міліцыянты будуць мець права правяраць сумкі і заплечнікі. Пашырыўся і спіс рэчаў, якія забаронена пранасіць на свята: акрамя рэчаў, небяспечных для жыцця, будзе забаронена праносіць бутэлькі і любыя алкагольныя напоі, кубкі, банкі, поліэтыленавыя ўпакоўкі, і нават упакоўкі "тэтрапак".

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров