Біяпаліва з Чарнобыля

"Наша Ніва" паводле wp.pl

Вытворчасць біяпаліва можа дапамагчы ў ачыстцы радыеактыўных тэрыторый, забруджаных пасля Чарнобыльскай катастрофы — інфармуе "New Scientist".

Беларусь плануе выкарыстаць расліны для вытворчасці біяпаліва, каб выдаліць з глебы радыеактыўны стронцый‑90, цэзій‑137, плутоній і амерыцый. У выніку, забруджаныя тэрыторыі стануць прыдатнымі для вырошчвання прадуктаў харчавання праз некалькі дзесяткаў, а не праз некалькі сотняў гадоў.

У Мінск прыехала група ірландскіх спецыялістаў з кампаніі Greenfield Project Management, якая жадае набыць радыеактыўныя цукровыя буракі і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты, каб перапрацаваць іх на біяпаліва, а затым прадаць у іншыя еўрапейскія краіны. Кампанія запэўнівае, што радыеактыўныя ізатопы не пяройдуць у біяпаліва. Радыёактыўныя рэшткі, спаленыя пад адмысловым кантролем, ператвараюцца ў радыеактыўны попел, вельмі просты для захоўвання.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров