Патоп у Ваўкавыску

"Еўрарадыё"

30 чалавек эвакуіраваныя з затопленых дамоў пасля моцнага дажджу ў Ваўкавыску. Як паведаміў начальнік прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, з-за падтаплення пацярпелі 98 дамоў.

Па словах ратавальнікаў, на адной з вуліц Ваўкавыска ўзровень вады дасягаў 1 метра. 30 жыхароў горада эвакуіравалі і часова рассялілі па сваяках.

Зранку 2 ліпеня ратавальнікі закончылі адпампоўваць ваду з гарадскіх вуліц.

Дарэчы, дажджы ў Ваўкавыскім раёне падтапілі не толькі горад. Каля адной з вёсак размыла 20 метраў дарогі з асфальтавым пакрыццём. Па словах Віталя Навіцкага, больш звестак пра падтапленні няма:

Навіцкі: "Не-не, больш нічога! Акрамя вёскі Вярэйкі, дзе ў возеры крыху вада паднялася, больш і не было нічога. Там невялічкі ўчастак дарогі — 20 метраў, і ўсё".

поделиться

Новости по теме

    У цэнтры Мінска выбухнуў мікрааўтобус

    Аўтобус гарэў на стаянцы насупраць філфака БДУ. Побач стаялі машыны, але пажарныя прыбылі хутка і паспелі патушыць полымя да таго, як яно перакінулася на бліжэйшыя аўто. Сам мікрааўтобус амаль цалкам згарэў.подробности

Новости партнёров