Вор-рэкардсмен

"Еўрарадыё"

23 аўтамабілі пашкодзіў у Ляхавічах за адну ноч, дакладней, за няпоўныя чатыры гадзіны, непрацуючы 27-гадовы жыхар вёскі Вялікая Лотва.

Ён разбіваў шкло і даставаў з аўтамабіляў магнітолы. Усяго за гэты кароткі час мужчына сабраў 18 магнітол і іншых рэчаў.

А затрымалі яго – калі злачынца скраў скутэр. Калі міліцыя хацела яго затрымаць – злодзей кінуўся наўцёкі; дагнаў яго службовы сабака па мянушцы Норбі.

Як высветлілася, хлопец ужо быў асуджаны і адбываў пакаранне.

поделиться

Новости по теме

    Арцём Дубскі асуджаны на год калоніі

    Дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў вынесці Дубскаму пакаранне ў выглядзе паўгоду калоніі. У сувязі з тым, што не адбыты яшчэ год "хатняй хіміі", пракурор прапанаваў замяніць яго яшчэ на шэсць месяцаў турмы. Суддзя задаволіла патрабаванні пракурораподробности

Новости партнёров