Коля Лукашэнка прымаў парад у вайсковай форме

Радыё "Свабода"

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў на парад з нагоды Дня незалежнасці разам з малодшым сынам Колям. Абодва былі ў вайсковай форме.

У сваім выступе А.Лукашэнка адзначыў, што Беларусь імкнецца да збліжэння народаў, паслядоўна праводзіць збалансаваную, шматвектарную палітыку, лічыць "сваімі жыццёва важнымі інтарэсамі разьвіццё ўсебаковага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі краінамі".

Паводле А.Лукашэнкі, "у свеце не павінна быць звышдзяржаваў, якія самі сябе надзялілі правам дыктаваць умовы, як жыць суверэнным і незалежным краінам".

"На жаль, апошнім часам з'явіліся спробы трактаваць прынцып шматвектарнасьці ледзь не як здраду саюзнікам з боку Беларусі. Не слабее імкненне праціўнікаў беларуска-расійскай інтэграцыі ўбіць клін у нашы стасункі", — сказаў А.Лукашэнка. Ён заявіў, звяртаючыся да кіраўнікоў Расіі, што "Беларусь не гандлюе дружбай з Расіяй". Коля Лукашэнка прымаў парад у вайсковай форме

"Мы братэрскія народы, мы адзін народ. Наша агульная і вялікая перамога і сённяшні юбілей, якія сімвалізуюць наш сумесны ўклад у разгром агрэсара, вызваленне нашых народаў і ўсяго чалавецтва ад фашысцкага паняволеньня, тысячакротна пераважваюць узаемныя рознагалоссі і прэтэнзіі. Разам мы вырашалі і вырашым любыя праблемы", — сказаў кіраўнік краіны.

"За апошнія 15 гадоў Беларусі прадказвалі крах і сацыяльныя ўзбурэнні, але ў нас запас трываласці дастатковы", — сказаў А.Лукашэнка.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров