Сацыял-дэмакратаў не пусцілі на Дзень Незалежнасці

"Еўрарадыё"

Раніцай 3 ліпеня міліцыя затрымала актывістаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у Віцебску проста на выхадзе з кватэры.

Апазіцыянеры паўтары гадзіны правялі пад міліцэйскім наглядам. У сацыял-дэмакратаў канфіскавалі партыйныя сцягі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прадстаўнік партыі Алег Волчак.

Волчак: "Аляксандр Мікулін з Гнеўкам дабіліся ад уладаў, каб ім выдалі пропуск на сённяшняе мерапрыемства з зарэгістраванымі сцягамі ад партыі. Не паспелі яны выйсці з кватэры Гнеўкі, як іх адразу міліцыя затрымала, адвезлі ў РУУС. І прыйшлі не простыя ўчастковыя, а дазнавальнікі".

Пацярпелыя рыхтуюць скаргу на імя пракурора.

поделиться

Новости по теме

    На з'езд да чэшскіх сацыял-дэмакратаў

    У чацвер па запрашэнні старшыні Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі Іржы Пароўбэка (Jiří Paroubek) у Прагу выехала дэлегацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) у складзе старшыні БСДП Анатоля Ляўковіча і сябра міжнароднайподробности

Новости партнёров