Людзі прачнуліся ў гноі

"Intex-press"

Пасля начной залевы 2 ліпеня склепы, падворкі і агароды трох двароў у в. Скварчыцы Баранавіцкага раёна апынуліся пад уражвальным слоем гною. Яго на ўзгорку за некалькі дзесяткаў метраў мясцовая гаспадарка збірала ажно з мінулага года. Гноем заліло нават хаты.

Карэспандэнты "Intex-press" завіталі ў Скварчыцы ў той момант, калі пагрузчыкі з мясцовага калгаса "Аграшчара" здымалі верхні слой каравяка на прыватных падворках і вясковай вуліцы.

"А ў агародах жа нічога не збярэш. Усё папросту згарыць. А калі не, дык як такую бульбу будзеш есці – яна ўся ў гаўне", – абураецца пацярпелы ад такой незвычайнай "паводкі" Леанід Вікенцьевіч.

Ягоны найбольшы боль – маладыя яблынькі малдаўскіх гатункаў, лёс якіх цяпер невядомы: выжывуць – не выжывуць. У яго жонкі Валянціны – іншы клопат: "Мае каны (кветкі – аўт.) мне спецыяльна прывозілі знаёмыя з Масквы… Лілеі – кожная па 8 – 15 тысяч… Яны ўжо прападуць".

Разам з Валянцінай мы ў гумовіках мінаем граду з клубніцамі. Ягады таксама "ў шакаладзе".

Людзі прачнуліся ў гноі


"Клубніцы адно раз паспела сабраць. Астатнія хтосьці выбраў без мяне. Цяпер ужо ніхто не палезе, нават злодзей…", – са скрухаю кажа Валянціна.

У суседзяў Леаніда і Валянціны таксама затапіла і новы (на градах), і леташні (у склепах) ўраджаі. Студні пацярпелых вяскоўцаў апламбавалі санслужбы, забараніўшы піць ваду.

Людзі прачнуліся ў гноі


На пытанне: "Як далей будзеце жыць?" у гэтых простых людзей знайшліся вельмі простыя адказы. Ваду можна браць у суседзяў праз пяць хат. Па прадукты – на рынак.

Людзі прачнуліся ў гноі


"Давядзецца цяпер лямку цягнуць… Чаму ж начальству было не на горцы каля самых хат гэта возера жыжы рабіць. Але што каму дакажаш, хто будзе слухаць? У нас заўсёды смурод стаяў, як вецер падзьме. Нікому няма дзела. Скажуць: заткніся, бабка, што ты пляцеш?", – выракае пацярпелая кабета Зіна.

поделиться

Новости по теме

    Адна калонка на 70 двароў

    Праблему з якасцю вады ўлады паселка Барань вырашылі наступным чынам: грамадскімі калодзежамі карыстацца забаранілі, а наўзамен паставілі адзіную на ўвесь мікрараён водаразборную калонку.подробности

Новости партнёров