Святлана Бароўская пакрыўдзілася на журналістаў

Прэс-служба ГА "БАЖ"

Святлана Бароўская адмовілася прадаставіць інфармацыю карэспандэнту "Еўрапейскага радыё для Беларусі" Змітру Панямонаву.

Зварот журналіста ў МУС быў звязаны з інфармацыяй, якую агучыў Аляксандр Лукашэнка 28 чэрвеня на нарадзе з кіраўнікамі сілавых ведамстваў. Крытыкуючы працу беларускай міліцыі, ён паведаміў пра 78 выпадкаў, калі супрацоўнікі міліцыі самі правакавалі грамадзян на правапарушэнні.

Распрацоўваючы гэтую тэму, 30 чэрвеня "Еўрарадыё" папрасіла прэс-сакратара міністэрства падрабязней распавесці пра некалькі такіх выпадкаў.

С. Бароўская адмовілася не толькі прадаставіць такую інфармацыю, але і наогул размаўляць з карэспандэнтам, спаслаўшыся на занятасць.

Па словах Панямонава, тэлевядучая БТ Святлана Бароўская ў свой час пакрыўдзілася на "Еўрарадыё" за матэрыял "Каму дазволена будаваць у прыродаахоўнай зоне?", дзе згадваўся і яе прыватны дом. Па яе словах, згаданая публікацыя стварыла ёй шмат праблем.

"Асабістыя крыўды не вызваляюць прэс-сакратара МУС ад наўпроставых абавязкаў, — перакананы Зміцер Панямонаў. — Яны падрабязна апісаныя ў законе "Аб СМІ" і ў прэзідэнцкім указе № 65".

Паводле ўказу "Аб удасканаленні працы дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый са сродкамі масавай інфармацыі", у абавязкі прэс-сакратара, сярод іншага, уваходзіць: "забеспячэнне ўзаемадзеяння дзяржаўнага органа са СМІ" і "прадастаўленне СМІ афіцыйных звестак пра дзейнасць дзяржаўнага органа" за выключэннем тых, што належаць да дзяржаўных сакрэтаў, камерцыйнай ці іншай таямніцы, якая ахоўваецца законам.

Новости по теме

Новости других СМИ

Дорогие читатели, в дискуссиях на нашем сайте все чаще стали проявляться нарушения правил комментирования. Троллинг, флуд и провокации затопили вдумчивые и остроумные высказывания. Не имея ресурсов на усиление модерации и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили без предупреждения отключить комментирование. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте» и Twitter