Супраць Аўтуховіча завядуць новую справу?

"Еўрарадыё"

Гадзіну таму ў Ваўкавыску затрыманая дырэктарка фірмы "Ніка-таксі 22222" Людміла Парэнская. За жанчынай, як і за ваўкавыскімі прадпрымальнікамі 8 лютага 2009 года, з Мінска прыехала група байцоў "Алмазу". Цяпер Людмілу Парэнскую вязуць у сталіцу.

Юрыст Алег Воўчак сцвярджае, што крымінальная справа супраць ваўкавыскіх прадпрымальнікаў можа павярнуцца ў другі бок — незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць.

Алег Воўчак: "Затрымалі Людмілу Парэнскую сёння... гадзіну таму. Прыехалі следчыя з Мінска і "Алмаз". Гэта — дырэктар фірмы "Ніка-таксі 22222", дзе працаваў Аўтуховіч. Яна з’яўляецца заснавальнікам і дырэктарам гэтай фірмы і дала магчымасць Аўтуховічу працаваць шафёрам".

Людмілу Парэнскую ўжо не адзін раз выклікалі даваць паказанні па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Жанчыну схілялі даць паказанні што фірма належыць Мікалаю Аўтуховічу і Ўладзіміру Асіпенку.

Алег Воўчак: "Калі б гэта пацвердзілася, то тады можна было б прад’явіць абвінавачанне ў заняцці незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю Аўтуховічу і Лявонаву".

Але дагэтуль Людміла Парэнская такіх паказанняў не дала.

поделиться

Новости по теме

    Аўтуховічу хочуць прыпісаць выбухі?

    Праваабаронца Алег Воўчак: "Як нам сказалі пару дзён назад, следства будзе закручвацца на ідэі, што стваралася ўстойлівая ўзброеная банда сярод удзельнікаў вайны ў Афганістане, якая рыхтавала выбухі. І галоўнымі ініцыятарамі выступалі Аўтуховіч іподробности

Новости партнёров