Еўрасаюз занепакоены сітуацыяй ў Беларусі

swedenabroad.com

16 ліпеня, у Вене, на паседжанні Пастаяннага савета АБСЕ, па выніках справаздачы кіраўніка офіса ОБСЕ ў Мінску была зроблена заява Еўрасаюза па сітуацыі ў Беларусі. Ніжэй прыводзяцца вытрымкі з гэтай заявы.

"(...) - 7 ліпеня суд вынес моладзеваму актывісту Арцёму Дубскаму, абвешчанаму ў гэтым годзе арганізацыяй "Міжнародная амністыя" вязнем сумлення, неапраўдана жорсткі прысуд і пазбавіў яго волі на адзін год за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі, якое той атрымаў за ўдзел у дэманстрацыі 10 студзеня 2008 года. Еўрапейскі Саюз не перастае сцвярджаць, што Беларусь мусіць паважаць такія фундаментальныя свабоды чалавека, як свабода сходаў і асацыяцый. Крымінальны кодэкс РБ патрабуе перагляду з мэтай лепшага адлюстравання гэтых свабод і прывядзення ў адпаведнасць з еўрапейскімі стандартамі.

- Еўрапейскі Саюз таксама выказвае занепакоенасць станам здароўя арыштаванага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які, паводле звестак, галадае з 16 красавіка 2009 года. У гэтай сувязі Еўрапейскі Саюз станоўча ацаніў атрыманую паслом Шмітам магчымасць наведаць Аўтуховіча 29 мая ў следчым ізалятары. У той самы час мы звяртаемся да беларускіх улад з просьбай не пазбаўляць зняволенага магчымасці сустракацца з роднымі. Еўрасаюз просіць беларускія ўлады ўлічыць гуманістычны аспект гэтай справы і чакае хуткага прыняцця рашэння.

- Занепакоенасць выклікае таксама вынясенне беларускім абласным судом 29 чэрвеня бягучага года смяротнага прысуду Васілю Язэпчуку. Мы настойліва заклікаем Беларусь да адмены смяротнага пакарання і прапануем, у якасці першага кроку, увесці мараторый на гэту меру.

- Еўрапейскі Саюз атрымліваў розныя сігналы, што тычыцца рэгістрацыі палітычных партый і недзяржаўных арганізацый у Беларусі ў апошнія месяцы. Вітаючы рэгістрацыю Руху "За свабоду", мы ў той самы час лічым неабгрунтаванай адмову ў рэгістрацыі Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі, праваабарончай арганізацыі "Наша вясна", Партыі свабоды і прагрэсу і, сярод апошніх, Асамблеі беларускіх прадэмакратычных няўрадавых арганізацый.

- Еўрапейскі Саюз чакае ад Беларусі павагі да ўзятых на сябе абавязкаў па забеспячэнні плюралістычнага развіцця сродкаў масавай інфармацыі, уключна з прадстаўленнем незалежным газетам доступу да сістэмы дзяржаўнага распаўсюду і акрэдытацыяй замежных выданняў у краіне. У сувязі з гэтым Еўрапейскі Саюз заклікае Беларусь працягваць супрацоўніцтва з прадстаўніком ОБСЕ па пытаннях свабоды прэсы і ў поўным аб’ёме выкарыстоўваць яго рэкамендацыі. (...)"

поделиться

Новости по теме

    АБСЕ напамінае пра свабоду слова

    Ганна Карлсрайтэр, дарадца Бюро Прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ, падчас свайго выступу на IV Беларускім інфармацыйным форуме, заявіла, што Офіс АБСЕ ў Мінску гатовы аказваць падтрымку ў вырашэнні пытанняў, звязаных са свабодай слова ўподробности

Новости партнёров