Выдаўцы рэгіянальнай прэсы аб'ядналіся

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Беларусі афіцыяльна зарэгістраваная Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы "Аб’яднаныя масмедыя".

Пасведчанне аб рэгістрацыі Асацыяцыі ў Брэсцкім аблвыканкаме атрымаў 15 ліпеня кіраўнік выдавецкага дому "Інтэкс-прэс" Уладзімір Янукевіч, які ўзначаліў новую некамерцыйную арганізацыю ў галіне СМІ.

"Мы можам і павінныя аб’ядноўвацца, — падкрэсліў спадар Янукевіч у гутарцы з прэс-службай БАЖ. — Рэгіяналы ніколі не былі канкурэнтамі на інфармацыйным полі".

У асацыяцыю "Аб’яднаныя масмедыя" увайшлі выдаўцы такіх газет, як "Intex-Press" (Баранавічы), "Борисовские новости", "Газета Слонімская", "Газета для вас" (Івацэвічы), "Інфа-кур’ер" (Слуцк), "Информ-прогулка" (Лунінец), "Вольнае Глыбокае", "Брестский курьер", "Вечерний Бобруйск", "Рэгіянальная газета" (Маладзечна).

У планах асацыяцыі — семінары для выдаўцоў, рэдактараў і журналістаў, скіранаваныя на павышэнне іх прафесійнага ўзроўню.

Далучыцца да выдаўцоў-заснавальнікаў можа любы беларускі рэгіянальны выдавец.

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!