Палітзняволены Арцём Дубскі абвясціў галадоўку

Радыё "Свабода"

Актывіст "Маладога фронту" Арцём Дубскі, якога 7 ліпеня Асіповіцкі суд пакараў годам зняволення, абвясціў галадоўку пратэсту ў Бабруйскім следчым ізалятары.

Пра гэта паведаміла маці Арцёма Алена Дубская пасля сённяшняга спаткання з сынам.

Маці распавяла, што 16 ліпеня Арцёма наведала адвакатка і яны напісалі заяву на прысуд. Ужо на наступны дзень адміністрацыя следчага ізалятара запатрабавала ад Арцёма, каб ён напісаў заяву з просьбай перавесці яго ў папраўчую калонію адбываць пакаранне. Паводле заканадаўства, пакуль не паступяць адказы ад усіх установаў, куды скардзіцца пакараны, ён можа знаходзіцца ў следчым ізалятары. Арцём сказаў маці, што захварэў, аднак лекары адмовіліся даваць яму лекі, а адміністрацыя калоніі стварыла для яго жорсткія ўмовы. І ў адказ на гэта Арцём абвясціў галадоўку.

Арцём Дубскі ўжо галадаў нядаўна разам з іншымі прадстаўнікамі апазіцыі на знак салідарнасці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам,Юрыем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам.

Нагадаем, 16 ліпеня скончыў 92-дзённую галадоўку пратэсту ў турме ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч.

Даведка

Лідэр Асіповіцкай філіі Маладога Фронту Арцём Дубскі нарадзіўся 1 кастрычніка 1987 г. у Асіповічах. Вучыўся ў сярэдняй школе, пасля скончыў асіповіцкі прафесійны ліцэй. У Маладым Фронце з лютага 2007 года. Неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі і КДБ.

Арцём Дубскі быў пакараны двума гадамі абмежавання волі у "справе 14-ці". Яго абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія нібыта прывялі да масавых беспарадкаў падчас акцый пратэсту прадпрымальнікаў. 3 сакавіка была распачатая чарговыя крымінальная справа за парушэнне правілаў адбыцця пакарання, калі ён з'ехаў без дазволу ўчастковага інспектара ва Ўкраіну. 7 ліпеня Асіповіцкі суд пакараў хлопца годам пазбаўлення волі за парушэнне правілаў адбыцця пакараньня ў "справе 14-ці".

поделиться

Новости по теме

    Галадоўка падзейнічала?

    Арцёму Дубскаму адмовілі ў медычнай дапамозе, забралі рэчы і пагоршылі ўмовы ўтрымання. На знак пратэсту ён распачаў галадоўку. Зараз ён паведаміў маці, што стаўленне да яго змянілася да лепшага, і спыніў галадоўку.подробности

Новости партнёров