Лукашэнка: пра Беларусь усё хлусяць

Радыё "Свабода"

Прэзідэнт Беларусі заклікае не верыць чуткам і інсінуацыям, якія распускаюць некаторыя СМІ, пра сыход Беларусі ад Расіі.

Так ён заявіў сёння ў Мінску падчас сустрэчы з старшынём Падліковай Палаты Расіі Сяргеем Сцяпашыным.

"Тое, што пішуць, менш чытайце, хлусня поўная. Хлусяць з любой нагоды — аб эканамічных, палітычных дачыненнях", — заявіў прэзідэнт Беларусі.

"Антынароднае лобі ў Расіі і ў нас актывізавалася – не ведаю прычын гэтаму", — дадаў Лукашэнка.

"Мы ніколі не сыдзем ад Расіі, гэтаксама як Расея ніколі не пакіне нас", — заявіў Лукашэнка.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров